Навіны

Мінабароны плануе стварыць рэзервовыя арміі з добраахвотнікау

За знаходжанне ў рэзервовай арміі плануецца ўвесці штомесячнае грашовае ўзнагароджанне.

Мінабароны Расіі працуе над праектам стварэння некалькіх рэзервовых армій, якія будуць складацца з добраахвотнікаў. Яны будуць працягваць працаваць на працоўных месцах, а за прыпіску да вайсковай часткі і рэгулярны ўдзел у зборах яны атрымаюць прыбаўку да зарплаты, паведамляе Регнум. Аб гэтай ідэі распавёў намеснік старшыні камітэта па абароне Дзярждумы РФ Франц Клінцэвіч.

«Гэтыя людзі будуць гатовыя ў любы момант прыйсці на адпаведны зборны пункт, атрымаць зброю і прыняць удзел у сфармаваным падраздзяленні, якое загадзя вызначана», - удакладніў ён.

Чакаецца, што для з'яўлення такіх армій будуць унесены папраўкі ў закон «Аб абароне» і «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Паводле задумы аўтараў ініцыятывы, рэзервовыя арміі будуць складацца з грамадзянскіх добраахвотнікаў, якія перыядычна будуць удзельнічаць у вайсковых зборах. За знаходжанне ў рэзервовай арміі плануецца ўвесці штомесячнае грашовае ўзнагароджанне. Мяркуецца, што запісацца ў рэзервовыя арміі змогуць грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую або кантрактную службу.